Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Модель шестого школьного дня

Дата: 8 января 2016 в 15:23, Обновлено 6 сентября 2019 в 16:24

Мадэль 

арганізацыі шостага школьнага дня

ў ДУА “Заямнаўская сярэдняя школа”

Мэта работы: стварэнне ўмоў для ўмацавання фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя навучэнцаў, выхавання ў іх усвядомленай грамадзянскасці, развіцця і рэалізацыі творчых здольнасцей, асобасных і сацыяльных кампетэнцый.

Задачы работы:

1. Арганізаваць змястоўнае напаўненне шостага дня тыдня

праз далучэнне навучэнцаў да ўдзелу у розных відах гульнёвай, пазнаваўчай, працоўнай дзейнасці;

2. Стварыць умовы для дзейнасці дзіцячых, маладзёжных аб’яднанняў і ўдасканалення вучнёўскага самакіравання;

3. Забяспечыць эфектыўнасць прафілактыкі асацыяльных паводзін дзяцей, правапарушэнняў і іншых негатыўных з’яў у асяроддзі непаўналетніх за кошт арганізаванага вольнага часу вучняў;

4. Спрыяць далучэнню законных прадстаўнікоў вучняў да ўдзелу ў фізкультурна-аздараўленчых, спартыўных, культурна-масавых мерапрыемствах, працоўных акцыях.

Удзельнікі выхаваўчага працэсу: навучэнцы ДУА “Заямнаўская сярэдняя школа”, класныя кіраўнікі, настаўнік фізічнай культуры і здароўя, настаўнік працоўнага навучання, педагогі дадатковай адукацыі, педагог сацыяльны, педагог-арганізатар, законныя прадстаўнікі вучняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.