13 кастрычніка адбылося пасяджэнне клуба, прысвечанае Дню Маці.
Радасць сустрэчы
Асаблівае месца сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, займае Дзень маці. Таму традыцыйна ў нашай установе адукацыі ў рамках дзіцяча-бацькоўскага клуба «Мудрасці бацькоўскай любові» праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу.
Святло мацярынскай любові... Менавіта пад такой назвай 13 кастрычніка прайшла сустрэча бацькоў і дзяцей з нагоды свята. Мерапрыемствы такога плану прадастаўляюць рабятам выдатную магчымасць выказаць словы ўдзячнасці самым дарагім і любімым жанчынам у свеце, выказаць сваю падзяку за клопат, іх нялёгкую мацярынскую працу, а часам проста цікава і весела правесці час з блізкімі людзьмі.
Школьная зала была поўная гасцей, сярод іх - мамы, бабулі, вучні. Вядучыя мерапрыемства Печкурова Паліна і Курдун Павел віталі ўсіх гасцей і павіншавалі са святам. Ім атрымалася стварыць у зале атмасферу добразычлівасці і добрага настрою. Мерапрыемства было насычана вершамі і песнямі пра маці, словамі падзякі ў іх адрас. З задавальненнем дзеці сумесна з мамамі прымалі ўдзел у конкурсах «Я пра маму ведаю ўсё», «Дочкі-маці», «Чароўны капялюш», «Залатыя рукі», напісалі віншаванне-экспромт да Дня маці.
Асаблівае захапленне ў прысутных выклікаў танцавальны мікс ў выкананні дзяўчат і юнакоў 10 класа. Мамы змаглі з годнасцю ацаніць іх танцавальныя здольнасці, а таксама арганізатарскія магчымасці вучаніцы гэтага класа Курыла Анастасіі, пад кіраўніцтвам якой дадзены нумар быў пастаўлены.
Цікавым падарункам для мам стаў відэафільм, зняты і змантаваны Нікалаевай Валерыяй і Тулейка Уладзіславам. У ходзе прагляду фільма мамы пачулі словы ўдзячнасці і падзякі з вуснаў сваіх дзяцей, перагарталі старонкі сямейных альбомаў. Дзеці паднеслі мамам торт-падарунак, зроблены з паперы, у кожным кавалачку якога знаходзіўся салодкі сюрпрыз і пажаданне. Хочацца падзякаваць усім мамам, якія падтрымалі сваіх дзяцей пры арганізацыі і правядзенні дадзенага мерапрыемства, бо без іх актыўнага ўдзелу такога свята не адбылося б. Нхай вашы дзеці заўсёды радуюць вас сваімі поспехамі і дасягненнямі і ўсе пажаданні, выказаныя ў ваш адрас, абавязкова спраўджваюцца. А мы, педагогі, спадзяёмся на ваша далейшае актыўнае супрацоўніцтва з намі.