Шчасце быць разам
Зіма – дзіўная пара года. Яна пераўтварае свет, чаруе яго, прываблівае сваёй прыгажосцю і краявідамі. Гэты час вясёлых гульняў і забаў. А яшчэ зіма - гэта час святаў. Новы год, Каляды, Вадохрышча ... - самыя любімыя святы. У кожным доме гэтых святаў чакаюць і дзеці, і дарослыя.
22 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Заямнаўская сярэдняя школа» пасяджэнне дзіцяча-бацькоўскага клуба «Мудрасці бацькоўскай любові» прайшло ў форме навагодняй забаўляльнай праграмы для дзяцей і дарослых «Шчасце быць разам». Гэтая сустрэча была напоўнена ўсмешкамі дзяцей і дарослых, цяплом, утульнасцю і добрым настроем. Яна падарыла магчымасць усім жадаючым правесці час разам, у коле сяброў, стварыла радасны перадсвяточны настрой. А што яшчэ неабходна для шчасця? Трэба толькі навучыцца атрымліваць асалоду ад кожнага моманту жыцця.
Выхоўваючы дзяцей, мы фарміруем у навучэнцаў духоўна-маральныя якасці, этычныя пачуцці добразычлівасці, эмацыйна-маральнай спагадлівасці, разумення і суперажывання іншым. Таму традыцыйным у нашай установе адукацыі стала правядзенне пасяджэння дзіцяча-бацькоўскага клуба, прысвечанага зімовым хрысціянскім святам. Сёння, як і дзве тысячы гадоў таму, Каляды - гэта свята міласэрнасці і дабра. З даўніх часоў калядныя традыцыі вучылі клапаціцца аб блізкіх, дараваць крыўды, верыць у высокае прызначэнне чалавека.Асабліва гэтыя ісціны былі адзначаны ў выступленні святара Георгія Ку’яна, які на працягу некалькіх гадоў з’яўляецца ўдзельнікам нашых калядных сустрэч. Варта адзначыць, што яго прысутнасць заўсёды стварае на мерапрыемстве атмасферу душэўнага спакою і цяпла, жаданне прытрымлівацца законаў справядлівасці і міласэрнасці. Сустрэчы з ім заўсёды чакаюць і дарослыя, і дзеці. А мы, педагогі школы, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва з ім.
Час, праведзены разам, прайшоў цікава і весела. Думаю, што кожнаму з бацькоў было прыемна ўбачыць сваё дзіця на сцэне. Дзеці выконвалі песні, танцавалі, чыталі вершы. Хочацца адзначыць і актыўнасць саміх бацькоў. Вельмі прыемна было ўбачыць у зале сям’і, якія, нягледзячы на паўсядзённую занятасць, прыйшлі на мерапрыемства ў поўным сваім складзе. Усе ўдзельнікі сустрэчы пачаставаліся гарбатай і салодкімі пачастункамі, прыгатаванымі клапатлівымі рукамі бацькоў і іх дзяцей. Скончылася сустрэча сумеснай фотасесіяй удзельнікаў дзіцяча-бацькоўскага клуба, тым самым падводзячы вынік 2018 года.
Напярэдадні Новага года і Каляд мы ўсе спадзяёмся на шчаслівыя перамены і, затаіўшы дыханне, загадваем жаданні. Хай кожны чалавек у 2019 годзе здабудзе ўласнае шчасце, сямейнаую згоду і хатнюю ўтульнасць.