Сямейнае шоў "Мой тата самы, самы, самы..." - пад такой назва 23 лютага прайшло пасяджэнне дзіцяча-бацькоўскага клуба.
Руская прыказка гаворыць: «Якое дрэва, такі і клін: які бацька, такі і сын». І сапраўды яно так: толькі цярплівы бацька, бацька, які любіць і шчыра цікавіцца справамі дзяцей, дольны закласці маральны падмурак для ўзлёту асобы дзіцяці, сфарміраваць у сына ці дачкі якасці, неабходныя для таго, кабяны выраслі ў жыцці паспяховымі людзьмі. Так важна, каб справы і словы бацькі не супярэчылі адзін аднаму, каб іх прыклад быў варты ўсялякага пераймання.
Для фарміравання актыўнай бацькоўскай пазіцыі ў выхаванні дзяцей, умацавання сямейных каштоўнасцяў, выхавання ў навучэнцаў пачуцця гонару і падзякі да бацькоў і распаўсюджвання станоўчага сямейнага вопыту ў дзень свята Дня абаронцы Айчыны ў Заямнаўскай сярэдняй школе было праведзена сямейнае шоў «Мой тата самы, самы, самы ... ». Назва была абрана не выпадкова, бо званне лепшага бацькі трэба заслужыць, і не кожны мужчына можа сцвярджаць, што ён сапраўды з’яўляецца ідэальным татам. Таму ўдзельнікам дадзенай сустрэчы трэба было паказаць свае самыя лепшыя якасці, і ў гэтым ім дапамагалі любячыя дзеці і жонкі.
На сустрэчы прысутнічалі адны з лепшых бацькоў, якія актыўна займаюцца выхаваннем дзяцей, з’яўляюцца безумоўным аўтарытэтам для дачок і сыноў. Восем татаў і адзін дзядуля сталі сапраўднымі героямі гэтай сустрэчы: СарачынскіДзмітрый Генадзьевіч, Курыла Ігар Анатольевіч, Папоў Юрый Аляксандравіч, Чэрнік Сяргей Аляксеевіч, Сімірыкоў ПавелАнтонавіч, Арцем’еў Яўген Уладзіміравіч, Падасецкі Аляксандр Віктаравіч, Жыдкевіч Дзмітрый Анатольевіч, Клімовіч Іван Уладзіміравіч. Кожны з іх па-свойму ўнікальны і цікавы. Кожны ведае, чым завабіць дзіця і чаму яго навучыць.
Для таго каб бліжэй пазнаёміць удзельнікаў адзін з адным, расказаць пра станоўчыя асабістыя якасці і асаблівасці выхавання дзяцей, выкарыстоўвалася слоўная загадка-апісанне ўдзельніка мерапрыемства. Фатаграфіі з сямейных альбомаў на слайдах дапамагалі ўбачыць узаемаданосіны ў сям’і. У ходзе гутаркі-дыялога з кожным удзельнікам і яго сям’ёй былі абмеркаваны пытанні ролі бацькі ў выхаванні дзіцяці, размеркавання сямейных абавязкаў паміж мужам і жонкай, арганізацыі сумеснага вольнага часу дзяцей і дарослых, фарміравання аўтарытэту бацькі і маці ў сям’і. Кожнаму бацьку было прыемна пачуць пра тое, што думаюць пра іх дзеці і жонкі, якія якасці шануюць.
Бацькі з лёгкасцю прайшлі загадзя падрыхтаваныя для іх выпрабаванні: расказаць пра інтарэсы і захапленні свайго дзіцяці, спавіць ляльку, прышыць гузік, заплесці касу, вымавіць скорагаворку, аджацца. На першы погляд, выпрабаванні нескладаныя, аднак яны дазволілі вызначыць, якімі навыкамі валодаюць сапраўдныя бацькі. А жартоўныя конкурсы «Мая другая мама» і «Пакармі дзіця» надалі сустрэчы вясёлы настрой. За паспяховае праходжанне выпрабавання кожнаму бацьку быў уручана медаль «Самы лепшы тата».
Асаблівую святочную атмасферу стварылі загадзя падрыхтаваныя для бацькоў сюрпрызы ад членаў сям’і. Дзеці ігралі на музычных інструментах, спявалі песні, дэкламавалі вершы, выканалі танец, падарылі карціну і вырабы, створаныя сваімі рукамі. Кожны бацька адчуў пачуццё гонару за сваіх дзяцей, а магчыма, адкрыў для сябе нешта новае ў сваім дзіцяці. Сустрэча прайшла ў па-сямейнаму цёплай атмасферы, з усмешкамі і добрым настроем.
Як прыемна дзецям бачыць ўсміхаючыхся і любячых бацькоў, якія заўсёды знойдуць час, каб пабыць разам з дзецьмі, выслухаюць і зразумеюць іх. 23 лютага - гэта не толькі цудоўная нагода для дзяцей павіншаваць мужчын са святам і падзякаваць ім за цяжкую работу, але і выдатная магчымасць адчуць пачуццё гонару за сваіх бацькоў, пачуццё, якое фарміруе аўтарытэт мужчыны ў сям’і.