Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Раубічы

Дата: 26 января 2019 в 16:53

Акцыя “Разам з камандай!”

у падтрымку беларускай зборнай каманды

    на зімніх Алімпійскіх гульнях

    У дні XXIII Алімпійскіх гульняў усе мы сачылі за выступленнем беларускіх спартсменаў, радаваліся перамогам нашых біятланістаў і фрыстайлістаў. Хацелася падтрымаць алімпійцаў, таму настаўнікі і вучні нашай школы з задавальненнем прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Разам з камандай!”, якую праводзіць  Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь з 21 снежня.  Мэта акцыі -  падтрымка нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь на XXIII Алімпійскіх гульнях у г. Пхенчхане, папулярызацыя зімніх відаў спорту, выяўленне адораных у спорце навучэнцаў устаноў адукацыі.

Прырода падаравала нам цудоўнае зімовае надвор’е, і кожны жадаючы змаглі праявіць сябе ў школьных спаборніцтвах па зімніх відах спорту. Лепшыя ж спартсмены нашай школы  ўдзельнічалі ў раённых і абласных спаборніцтвах.

10 лютага Дубоўская Елізавета, вучаніца 5 класа, у складзе каманды Стаўбцоўскага раёна прымала ўдзел у абласных спаборніцтвах “Снежны снайпер”, якія праходзілі на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту “Раўбічы”. Балельшчыкі з нашай школы былі разам з камандай, падтрымлівалі яе падчас лыжнай гонкі.  У выніку каманда раёна заняла 4 месца, у чым ёсць заслуга і нашай Лізы, актыўнай, здольнай спартсменкі.

14 лютага таксама ў Раўбічах прайшло абласное спартыўна-масавае свята ў рамках акцыі «Разам з камандай!», у якім прымала ўдзел зборная каманда раёна ў складзе 14 навучэнцаў Коласаўскай, Дзераўнянскай, Заямнаўскай сярэдніх школ - і 23 навучэнцаў ДУ “ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна”. На лыжную трасу выйшлі лепшыя спартсменкі нашай школы: Дубоўская Елізавета (5 клас), Ярмалкевіч Анастасія (4 клас), Гацура Юлія (7 клас), Міронава Марта (10 клас).

18 лютага мы наведалі Раўбічы ўжо ў якасці балельшчыкаў. 17-18 лютага тут праходзіў Адкрыты фінал Кубка Беларускай фэдэрацыі біятлона. Юныя біятланісты з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за званне лепшых. Фінал сабраў у Раўбічах прадстаўнікоў каманд усіх абласцей Беларусі, горада Мінска і Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, якое прадстаўлялі выхаванцы эксперыментальнай групы. Упершыню выступалі і біятланісты з каманды Маскоўскай вобласці. 17 лютага юныя спартсмены спаборнічалі ў гонках з масавым стартам, а 18 лютага – у змешаных эстафетах. Спаборніцтвы праводзіліся ў трох узроставых групах. Нам вельмі прыемна, што гонар Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву абараняў  Глеб Арлоўскі - выхаванец эксперыментальнай групы  вышэй названага вучылішча, былы вучань нашай школы.  Ён стаў пераможцам змешанай эстафеты ў сярэдняй узроставай групе (2003-2004 г.н.).  Глебу даверылі прайсці чацвёрты этап, завяршыць эстафету, і ён выдатна справіўся са сваёй задачай, прадэманстраваў сілу духа і майстэрства. Дарэчы, напярэдадні, 17 лютага, Глеб заняў трэцяе месца ў гонках з масавым стартам.

Мы павіншавалі Глеба, сфатаграфаваліся з ім.  Разам з намі падтрымаць юнака прыехалі яго мама і тата, а таксама сястрычка Надзея, вучаніца 1 класа нашай школы. Хочацца пажадаць юнаму спартсмену алімпійскай будучыні, каб на біятлонным небасхіле заззяла яго зорка.

Цікавымі і захапляльнымі былі спаборніцтвы. Атрымалася сапраўднае біятлоннае свята. Найбольш запамінальным стаў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 3 сакавіка зноў падтрымлівалі каманду Мінскай вобласці. Мы – #разамзкамандай.

                                   Фота з Глебам Арлоўскім - пераможцай змешанай эстафеты.                                 Глеб - выхаванец эксперыментальнай групы Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерва, былы вучань нашай школы.


                                                                   

АКЦЫЯ "РАЗАМ З КАМАНДАЙ"     У ПАДТРЫМКУ  БЕЛАРУСКАЙ ЗБОРНАЙ КАМАНДЫ НА ЗІМНІХ АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯХ

Удзел у спаборніцтвах у праграме спартыўна-масавага свята "Разам з камандай" 14.02.2018г. у РЦЗВС "Раубічы" прынялі 4 вучні нашай школы:

Міронава Марта (10 клас),

Гацура Юлія (7 клас),

Дубоўская  Елізавета (5 клас),

     Ярмалкевіч  Анастасія (4 клас).       

           

            

                 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.